Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з сьвежаю парасяцінаю бульбы. Кухавар з яго добры. Але есьці няма часу: ізноў каманда. Застынець бедная бульба. А бяз солі, якой ужо няма і ў батарэйцаў, зусім будзе нясмачная. — „Братцы, давай напераменку!“ — раіць Беленькі. — „Жары!“ — жартаўліва падштурхвае мяне локцем, аддаючы пяршынства. Жару, аж санкі трышчаць. — „Хавай сваю кніжку, ато прачытаю!“ — „Не, браце, дудкі! Схаваю ў халяву“. — „Калі небудзь дабяруся“. — „Хіба ў Смаленску“. Далей за бульбу бярэцца маўкліва-паважны Пашын. Беленькі будзе есьці, калі ўсе наядуцца — далікатны чалавек!

— Па адступаючай пяхоце! Уравень болей: ноль дзесяць… — Батарэя гатова?

— .......................

— Падрыць!

— Не, яшчэ не гатова, — адказваем па тэлефону.

— Я сказаў падрыць, а яны расьселіся! — раздаецца сьвірэпы голас старшага са словамі камандзіра (усё перадаецца так, як кажа камандзір).

— 6-ae, 7-ae і 8-ае гатовы — даем адказ.

— A 5-ae?

— He…

— Страляць шостаму. Агонь!!

— Ізноў каманда: падрываць!.. Але ўжо няма як: правідла замінае (палка, якою паварачваюць гармату).

— Барджэй, барджэй, ато вораг уцячэць… не пасьпееце даць яму ў патыліцу гранатай, — галосяць з наглядальнага пункту, перадаючы словы камандзіра.

— Агонь!!