Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня вернемся. Сьмерць стаіць ў яго мутных, пагаслых вачох. Яны ажывіліся пакорной завідасьцю, калі ўцеміў, што я служу не ў пяхоце, а ў артылерыі. — „Вы, батарэйцы, пэўна маеце соль. Пазычце мне дробачку, калі ласка“… Я прынёс яму шчэпаць солі, але гутарку болей не пачынаў, бо цяжка было на сэрцы ад яго выгляду. Ён казаў, што ў яго палку пасьля бою 7 жніўня мала хто застаўся з другога папаўненьня, з якім яго прыгналі.

18 жніўня.

Дождж, мокра, сьцюдзёна. Пашоў я з пазыцыі за ганей трое ў пусты дом пагрэцца трошку. Дзьверы адчынены, пуста, але чую: у задняй цёмнай каморцы нешта робіцца… Схапіўся за кінджал, асьцярожна гляджу: аж мізэрны пехацінец, з цыфрай 106 на пагонах, капаецца лапатачкаю ў зямлі. Цягне адтуль вялікае бярэма рознага рызьзя, завязанага ў посьцілку, і поркаецца ў ім. Сорамна і гідка: гэта шакал. Я яму нічога не сказаў і павярнуўся на мысічках назад. Аж улятае аграмадны чорны бусайла (таксама 106) і клапатліва практычна басуе на парозе: „А шчо, нема часом хусточкы?“ Паскудзтва.

XII

19 жніўня.

У чытыры гадзіны дня бухнулі першыя стрэлы нашае батарэі ў адказ на агонь ворага.

Наш трэці бой

— Трацілавай гранатай! беглы агонь… Агонь!!!

Бух, бух, бух!.. Зашумела, загудзела, паняслося. За колькі сэкунд: тах, та-ах, тах! — удачныя разрывы.