Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я ўжо зьбіўся з арыентацыі, ня ведаў куды, у і бок мы кіруемся. Ізноў, паехалі. Цёмна — хоць вока выкаль. Забаронена курыць: над намі павіс, кажуць, дырыжабль. Начавалі, стоячы ў дарозе, не разамунічыўшы (коні ў запрэжцы). Холад, ня дай божа. Макравата, прамозгла. Трывожна дрэмлецца.

Раньняе досьвецьце. Не магу арыентавацца. З усіх, здаецца, бакоў чую гарматную і з вінтовак страляніну. Першы раз у жыцьці ўбачыў дырыжабль. Як чорная цыгара, цёмная, непарушная, высака-высака стаіць над намі ў хмурым небе і гіпнатызуе.

Бялазе-ткі разьвіднелася. Сонейка сагрэла нас. Дырыжабль зьнік няўпрыцям. Мы занялі пазыцыю. Выкапалі акопы.

17 жніўня.

Стаім на тэй самай пазыцыі — каля нейкага Картау, невялічкага пасёлку. Нехта спомніў, што сяньня сьвята, нядзеля. Сталі ўсе галіцца (цэлы дзень ціха, спакойна). Пагаліўся і я. Аж на душы быццам прасьвятлела.

Брадзіў бясцэльна наўкол пазыцыі і… знашоў каля рэчкі знаёмага з нашыўкамі вольнапісанага, быўшага банкавага служачага ў Вільні. Ён браў абеды ў мае кватэрнае гаспадыні-ліцьвінкі на Замкавым завулку, якая ўмела пячы нязвычайна смашныя налесьнікі. Я насілу пазнаў яго. А яму зрабілася сорамна, што ён такі. Сядзеў босы, спусьціўшы касматыя ногі ў цеплаватую вадзіцу, панураны, даўна няголёны, у дужа бруднай гімнасьцёрцы. Гаворыць неахвотна. Пэўны, што жывыя ня будзем, у Вільню