Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыўся фізычна (пад‘яжджаць на двуколцы забараняюць, трэба ісьці пехатою). Яшчэ болей змарыўся розумам. Ня хочацца ні аб чым думаць і разважаць.

Па абедзе капалі акопы. — „Што вам рукі ня служаць?“ — з пагардаю сказаў мне старшы, гледзячы на маю работу.

Яго нэрвацыя — знак таго, што заўтра можа быць бой.

Прыходзіць дужа многа сьвежага войска — пяхоты, разумеецца.

Страты нашы пасьля 7-га жніўня, як цяпер кажуць, страшэнныя: 50—60 проц.

Зьявіліся аўтамабілі з нейкім важным начальствам.

Я заўважыў, што ў мірных немцаў падняўся дух. У ваднэй вёсцы я разгаварыўся з старым немцам, які ўмее папольску. Казаў стары, што немцы ўжо разьбілі Бэльгію і Францыю. Няўжо праўда? Можа наша начальства хавае ад нас? Той стары даў мне хлеба — чыстага, смашнага. Я даваў яму грывеньнік, але ён кланяецца і ўсё: „Нэйн, нэйн“.

13 жніўня.

Ураньні быў вялікі туман. Абедалі на прывале ў м. Аленбург. Зрабілі налёт на крамы з цыгарамі, віном і какао. Каб чаго зьесьці добрага — нідзе няма. Немкі давалі ваду. Усе яны, хто застаўся, — бедны народ. Самі вадзілі нашых салдатаў к багатым крамам і сьмешна абхоплівалі перад брухам рукамі, паказваючы, што гаспадары гэтых крамаў, пузатыя буржуа, паўцякалі, а іх пакінулі адных.