Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ляньне, абтрахаюць з сябе пыл, абціраюць пот, перабуваюцца.

У другім доме знашлі рояль. Бязмальна кожны пабарабаніў пальцамі. Урэшце, дакучыла. Наш ездавы трахнуў шашкаю ўздоўж па ўсіх пішчыках. Пехацінцы адкінулі крышку і паабдзіралі струны. Калі падходзіў нейкі афіцэр, усе ўцяклі хто куды. Забыўся адзначыць: учора нам абвясьцілі, што за п‘янства будуць розгі, а за грабежніцтва і разбой — расстрэл.

11 жніўня.

Учора ўвечары мы, тэлефоністы, абжорліся мёдам. Цэлую пасеку разьвярнулі. Упоцемку ня столькі дасталі мёду, колькі падавілі пчол. Твар у нашага старшага разьнясло, як ад скулы. У мяне таксама пакусаны рукі, бо і я хадзіў падлажваць пчол. Думаў, выйдзе ўсё палюдзку, а вышаў сорам і паскудзтва. Пехацінцы дакончылі нашу работу. Афіцэрскія дзяншчыкі таксама набралі для сваіх паноў міскі дзьве лепшых пляйстраў. Цікаўныя вулейчыкі: сплецены з саломы і ракітніку, як у нас пляцёнкі ссыпаць канаплі. Аж я ўсьцешыўся: і ў немцаў ня толькі рамчакі.

Шалапутаў з батарэі прапаў бясьсьледна. Думаюць, што ўцёк, бо ніхто ня ведае, калі й куды ён дзеўся.

Сёньня праяжджалі першую нямецкую вёску ня пустую, а з жыхарамі. Але хаваюцца ад нас.

12 жніўня.

Да абеда ехалі. Страшэнная санлівасьць апанавала мяне, бо за гэтыя тры дні паходу дужа зма-