Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

V

24 ліпня.

Выехалі з мясьцечка. У паход, на граніцу. Перад тым малебен. Прамова папа і генэрала. Афіцэры ўсе перацалаваліся. Салдаты крычалі „ура“. Я маўчаў.

25 ліпня.

Едзем. Адзін ездавы трапіў пад кола гарматы і зламіў нагу. Кажуць — наўмысьля. А што, каб і мне так? — думаю.

Камандзір аддаў загад, каб мы, тэлефоністы, стаялі з сваімі двуколкамі і чакалі. Стаім ля саду. Вісяць над галавою вішні. Прыбягае паручык Пупскі: „Чаму не адпрагаеце“? — „Камандзір не загадалі, ваша благародзіе!“ — „Што вы… дзетачкі? Адпрагаць!“.. І аблаяў астатнімі словамі, а чорт ведае за што.

27 ліпня.

Два дні робім акопы. Я бачу ўсё гэта першы раз у жыцьці. Памагаю, але нясьмела. Камандзір заўважыў — і аблаяў мяне.

28 ліпня.

Акопы… Учора памыўся дажджавою вадою, што нацякло занач на брэзенты на двуколцы. Сяньня зусім ня мыўся. Варочаемся ўсю ноч, як сабакі, пад гэтымі брэзентамі. Украінец Яхімчык, новы наш запасны, кажа так: „У менэ собака… Я ёму будку іздэлаю“.

29 ліпня.

У мяне ўкралі каробку консэрваў. Думаю на Яхімчыка, але маўчу. А ён моліцца богу, адвярнуўшыся на садок, на вішні.