Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і слухае, пра што гамоняць салдаты. Я зразумеў, што Хітруноў баіцца, што на вайне яго могуць забіць свае-ж салдаты за розныя крыўды. Мяне гэта зьдзівіла, бо мне здавалася, што Хітруноў досыць добра абходзіцца з салдатамі, самі салдаты ня раз казалі пра яго, што ён нічога сабе чалавек… Дык чаго-ж яму баяцца?

Пра старшага пісара казалі, што надта „завайстрыўся“: схуд, вочы запалі, нос выцягнуўся, — баіцца вайны.

У казармах, казалі яны, ідзець абмундараваньне, даюць усё новенькае, шэра-зялёнага колеру. Даюць і новыя боты, — і нашы тэлефоністы вельмі шкадавалі, што ў мясьцечку ня хочуць плаціць і пятай долі „мірнай“ цаны. Але, кажуць, салдатаў на таргу — поўна!

IV

Начою 19-20 ліпня Нямеччына абвесьціла вайну Paccii…

Дачакаліся. Ато ўсё йшчэ йшло як-бы жартам.

Дык вось — цяпер я на вайне! Заб‘юць? Лепей ня думаць…

Увечары 19-га наша зьмена пашла ў казармы на абмундараваньне. З намі ішоў Шалапутаў. Ён прыходзіў на батарэю па нейкай справе да паручыка Пупскага; хваліўся, што навет піў з ім у палатцы гарбату. На пустой вуліцы, у цямноце, ён крыкнуў нейкаму месьцячковаму чалавеку: „Пан! Дай прыкурыць“… — і ў дадатак злаяў таго бруднай расійскай лаянкаю. Я сказаў голасна і дрыжача ад