Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і тарэшчыў свае галубыя літоўскія вочы з балючым выглядам. Паручык нібыта й слухаць не хацеў, што яны там кажуць, кажуць, стаў зьдзеквацца, што іх, як нямецкіх шпегаў, расстрэляць, а пакуль што ім прыдзецца пачакаць тут з гадзінку, а потым іх павядуць да камэнданта ў брыгаду. Бедныя духоўныя асобы ад нечаканае бяды і прыкрасьці зусім апалі духам… Аж вось зьявіліся вызваляць іх сяляне з хутару. — „Гэта-ж наш ксёндз-пробашч… Вось і дом іхны, і сенажатка, і сад… Іх і земскі ведае, і йспраўнік“… Пастрашыўшы, пакпіўшы, Пупскі міласьціва дазволіў ксяндзом „вынасіць свае галовы (так і сказаў!). Яны закланяліся, а ён зарагатаў, салдаты старанна падхапілі рогат начальніка. — „За вамі цяпер будуць сачыць!“ — крыкнуў ім наўздагон паручык… Белы, высокі клерык прымушана аглянуўся і прыўзьняў капялюш, потым нешта пачаў казаць ксяндзу, мусіць, каб той павесялеў, а той ішоў, утупіўшы вочы ў зямлю і, відаць, з вялікаю сукрухаю маўчаў. — „На граніцы сямёх ксяндзоў ужо павесілі“, — збрахаў Пупскі салдатам, хоць бы ўсьміхнуўся, і пашоў у палатку.

Салдаты, што прыходзілі на батарэю з казармаў, казалі, які ласкавы зрабіўся цяпер Хітруноў. Адзін салдацік, ня ведаю прозьвішча, навет паказаў, як цяпер „круціць хвастом“ Хітруноў. Ён прасунуў скручаны канец шынэлі скрозь ногі назад і прашоўся, круцячы ім і ўдаючы Хітрунова (бздрынкаў пальцамі па ніжняй губе і падкручваў вусікі). Гэты-ж салдацік казаў, што Хітруноў цяпер — стане трошку водаль