Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

родзіе! — адказаў я, усхапіўшыся і аддаўшы чэсьць, быў рад, што вышла гэта ў мяне зусім добра, як у праўдзівага салдата. А мой бліжэйшы начальнік, старшы тэлефоністы Лапцеў, пасьміхнуўшыся сказаў: „Яны ў нас новы вольнапісаны, вашблагродзь!“ Падпаручык пачырванеў-пачырванеў… „А-а… Чаму-ж вам не нашыюць шнуркоў вольнапісанага?“ (А я хадзіў бяз гэтых шнуркоў, бо нідзе іх няможна было дастаць пакуль што). Мне было тады сьмешна, што ён пачырванеў.

19-га ліпня было адно цікавае здарэньне… Прыехала наша кухня, мы паабедалі, я сядзеў пры тэлефоне і любаваўся на шырокі прастор. Вольныя салдаты распаўзьліся хто-куды. Пупскі лёг спаць. У гэты час па полі гулялі месьцячковы ксёндз і яго госьць — клерык. З цікавасьці яны зусім блізка падышлі да батарэі. Дзяжурны салдат крыкам адагнаў іх. Яны павярнуліся і пашлі назад, але старшы фэрвэркер, кастраміч Сакалоў, загадаў дагнаць іх і прывесьці на батарэю. Узбудзілі Пупскага, і ён, нездаволены, што патурбавалі, прыспаны і ўзлаваны, вышаў з палаткі. — „Дзе шпіоны“? — наўмысьля крыкнуў ён. Падвялі абодвух, спалоханых, зьбялелых, у чорных ксяндзоўскіх сутанах. Ксёндз быў кароценькі, грубенькі, ён зьдзеў перад Пупскім капялюш, і галава ў яго была круглая, чорная, з выгаленым кружком на макушцы. Ён зьбіваючыся казаў нешта перарваным ад хваляваньня і абурэньня голасам з дужа выразным літоўскім акцэнтам. А клерык, худы, доўгатвары і белавалосы, маўчаў