Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вём!“ — крычу я яму ў тэлефон. І чую, сьмяецца ён, — сьмяюся і я. Беленькі з выгляду зусім ня Беленькі, а рыжы і нязвычайна вяснушчаты. Галава, твар, нос, вочы — усё ў яго круглае і рыжа-вяснушчатае, але ўсё яно ў яго заўсёды сьмяецца, мілае і сымпатычнае. Беленькі любіць жартаваць і дружыць. Ён першы больш за ўсіх спадабаўся мне ў батарэі.

Потым прыехаў на дзяжурства капітан Сьмірноў — ціхі, спакойны і, здаецца, добры чалавек і начальнік. Ён дужа сьціплы з выгляду, сярэдняга росту, сярэдняе моцы мужчына, няпрыкметны, з тварам, якіх многа, з падстрыжанаю бародкаю, з шэрымі вачмі. Першым чынам ён загадаў схадзіць на дзьве зьмены ў лес і насячы там хвоек, каб замаскаваць нашу позыцыю, бо ўжо можна чакаць у госьці нямецкіх лятуноў. І я думаў: так проста і так патрэбна — захаваць гарматы на высокай горцы ад вока ворага… А дагэтуль ня было зроблена, і ні Пупскаму, ні падпаручыку Іванову, якія дагэтуль дзяжурылі, і ў голаў, мусіць, тое ня прышло. І чаму, напрыклад, я і сам не дадумаўся, што робяць падобныя хаванкі?

Падпаручык Іваноў — сыценькі, ружовенькі, як панскі парсючок. Ён быў прыкамандыраваны ў нашу батарэю з пяхоты, і гэтая акалічнасьць чамусьці абніжала яго афіцэрскую вартасьць у вачох нашых батарэйцаў. Ён ня знаў у твар усіх салдатаў батарэі; убачыўшы мяне першы раз, ён спытаўся: „Што-ж ты гэткі беленькі?“ — Не магу ведаць, ваша блага-