Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тымчасам ліха на сьвеце расло, і мы што-дзень даведваліся што-што новенькае, што гнала думку ад навакольнага хараства ў зусім другі бок.

У той жа дзень, 17-га ліпня, па абедзе, прышоў з батарэі пасланец і прынёс нам навіну, што абвешчана мобілізацыя.

Дзяжурыў якраз паручык Пупскі — кароценькі, шчарбаты, насьмешлівы і злы, самы нялюбы афіцэр у батарэі. Ён скамандаваў нам усім: „Сюды! Бягом!“ Мы зьбегліся, і ён сказаў прамову аб мобілізацыі — з уласьцівым яму чорнасоценным духам. Але салдаты мала чаго зразумелі з яго слоў. — „Дык мы на Сэрбію?“ — спытаўся адзін зусім ужо падурному. — „Не на Сэрбію, а на Бэрлін пойдзем!“ — ня дужа зьдзівіўся на гэткую няцямлівасьць паручык Пупскі. — „Куды ж гэта, ваша благародзіе?“ — „На нямецкую сталіцу… разумееш ты, шляпа?“ А той аж засьмяяўся, што паручык злаяў яго так павайсковаму ласкава: шляпа!

18-га ліпня пачаўся пабор запасных, і Гірша Беленькі, які цяпер таксама быў тэлефоністым, пераказваў мне па тэлефоне з наглядальнага пункту ля мясьцечка, што ён там чуе і бачыць. — „Братачка! За Нёманам у мясьцечку бабы плачуць, запасных прапускаюць. Першага ўзялі а пятай гадзіне раніцы. Жонка адарвацца не магла, людзі адарвалі“… — „Дрэнна!“ — „Дрэнна, братачка! Але нічога! Цяпер, відаць, лягчэй пашло: міма мяне многа запасных едзе ў павет на мобілізацыю, дык сьмяюцца, шапкамі мне махаюць… Ах, братачка, жывём?“ — „Жы-