Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— „Гарох“, кажа, што вайна… — прамарматаў ён спалоханы.

„Гарохамі“ салдаты завуць звыш тэрмінова-служачых, укладаючы ў гэтую мянушку шмат зьнявагі да ахвотнікаў цягнуць вайсковы хамут за казённы гарох. Шалапутаў назваў цяпер так фэльдфебеля Хітрунова, і гэта было знакам дужа папсаванага гумару, бо зазвычай ў іх былі жартаўліва-прыязныя адносіны.

— Вайна? Адкуль? Якая? Мусіць, нейкае непаразуменьне, — праўдзіва быў зьдзіўлены і я, але зараз прыпомніў сабе словы свайго віленскага знаёмага, ведамага беларускага дзеяча Я. Л., які яшчэ год таму назад казаў з пэўнасьцю, што вайна будзе не пазьней, як цераз год-два.

Шалапутаў не размаўляў, крактаў і злосна брынкаў банькамі[1] і шашкаю.

Калі мы выбеглі, уся батарэя зьбіралася на галоўнай дарожцы перад палаткамі. Адзін па адным падыходзілі афіцэры, якіх я дагэтуль і ня бачыў, а цераз хвілін пяць, як усе пастроіліся, прышоў і камандзір батарэі. Прыняўшы ад дзяжурнага рапарт і паздароўкаўшыся з батарэяй, ён паглядзеў на выстраеных маўклівых людзей, памаўчаў, а потым сказаў сваім троху вугнавым, але гучным камандзірскім голасам:

— Вось, братцы! Прокляты наш вораг — Нямеччына, захацела пакрыўдзіць адзінаверную з намі, рускімі, невялічкую Сербію. Але наш бацюшка-цар гэтага

  1. Шпорамі.