Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рад абедам пашлі па небе дажджовыя хмары, адразу пахаладнела. Я сядзеў у палатцы і пісаў ліст. Аж прыбягае адзін наш батарэец і кажа, каб я зараз бег у арудзійны парк, бо камандзір мяне кліча. Мяне?!.. — Зьдзіўлены, я схапіўся бегчы, выскачыў не апрануўшыся, а дождж вось-вось хлыне. З парку разыходзіліся ўсе салдаты, толькі пры аднэй гармаце двое нешта рабілі, і над імі стаяў камандзір. Я падбег, і ён сказаў мне: „Стой тут“. Я стаяў глядзеў, нічога не разумеючы, што яны там робяць, і чакаў дожджу. Зараз дождж і пашоў — і буйны… Тады камандзір загадаў салдатам апрануцца (шынэлі іх ляжалі тут-жа), а сам не апрануўся і мякнуў на дажджы, хоць тут-жа на пяску ляжала і яго накідка. Мяне ў аднэй летняй гімнасьцёрцы за хвілінку прамачыла наскрозь, а я ўсё мусіў стаяць, — камандзір нават не паглядаў на мяне. Нарэшце, ён адпусьціў іх, ускінуў на руку накідку — і пашоў сабе моўчкі з парку, ізноў-жа нічога мне не сказаўшы. Тады — што-ж мне стаяць? — паплёўся за ім сьледам, троху астаўшыся, і я, і па дарозе стараўся дадумацца, навошта ён мяне вымачыў і навошта сам без патрэбы мякнуў, калі й накідка ляжала… — „Бягом!!“ — зьняняцку аглянуўся і крыкнуў ён на мяне. — „Бягом!.. Прастудзіцца хочаш?!“ І столькі-ж было дражлівасьці і хваравітага злаваньня ў яго словах. Я пабег — сьмешны сам сабе і дужа пакрыўджаны.

І так блізу два тыдні жыў я ў лагеры, як вастрожнік. З лагеру мяне нікуды ня пускалі, а па лагеры я і сам хадзіць баяўся, пакуль ня ўмеў аддаваць