Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маленькі, з чырвоным носікам, але з вялікімі і разьлеглымі бурымі вусіламі, фарсісты афіцэр страшэнна лаіць салдата нашае батарэі. А лаіць такімі брыдкімі словамі і так іх комбінуе, што куды там дурному Шалапутаву… Салдат стаіць выцягнуўшыся ў струнку і маўчыць, — маўчыць, як анямеўшы, толькі тарэшчыць вочы і цягнецца яшчэ болей. Пытаюся ў Шалапутава: „Хто гэты паршывы афіцэр? Няўжо з нашае батарэі?“ Шалапутаў паглядзеў на мяне з гневам, а тады са смакам адказаў, што гэта — камадзір аднэй батарэі нашае брыгады, падпалкоўнік Гноеў, найлепшы афіцэр у брыгадзе і „шырокая руская натура“.

Мне было прыемна, што хоць камандзір нашае батарэі ня любіць лаіцца. Наогул, мне адразу кінулася ў вочы, што ён нечым выдзяляецца спаміж афіцэраў. З выгляду ён быў — высокі і плячысты мужчына, зьлёгку пахілены, яшчэ малады, але з вусамі і барадою, падобна, як на портрэтах у цара, — „каб і з выгляду быць падобным да свайго імпэратара“, як вытлумачыў мне Шалапутаў, мусіць, са слоў нейкага афіцэра. Але вочы ў яго — глыбокія і тужлівыя. Відаць, чалавек з нездаровымі нэрвамі, дужа дражлівы. Я думаў, што, мусіць, ён пагарджае людзьмі — і салдатамі, і афіцэрамі, — але сэрца ў яго баліць, ён заўсёды аб нечым тужыць, нешта яго турбуе без адчэпкі. І я заўважыў, што ўся батарэя дужа яго баіцца, але што цішком з яго ўсе пасьмяхаюцца. Чуў я пра яго дзівоты: вялікай набожнасьці, драбязьлівай прывязнасьці да парадку і ахайнасьці. Казалі, што