Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кай палатцы. Вечна ён або жор, як у якую прорву, так у свой вялікі лантух, каўбасу з салам і сітны хлеб з батарэйнае крамкі, або малоў усякую лухту. Вось адноўчы гострыць ён галяк, скрабсьці сваю тлустую і ўсю ў чырвона-чарвівых скулачках шыю; — неяк умеў гэта рабіць: сам сабе галіў шыю, нават намыльваў і нават бяз люстры. Я ляжаў на койцы і чытаў вайсковы статут. Касалапы, потны, падходзіць ён на сваіх кароткіх нагах-тумбах, круціць нада мною нагостраны галяк і шапялявіць:

— Які шысты халяк! Гляджыча, шэры: халяк на яч!

„На яць“ — было ў яго ўлюбёным выразам, а „шэрым“ ён зваў мяне, як навабранца.

Ня ўгледзіўся я ў яго пальцы-абрубачкі, з уціснутымі і вывернутымі кіпцікамі, як галяк скаўзануў з іх мне на грудзі ля самае шыі.

Калі я пярэчыў яму ў чым-небудзь, ён казаў бяз усякага жарту: „Вы яшчэ шэры, а я стары юнкер і ваш старшы“. — „Ну і што?“ — „А тое, што вы не салдат, а індык, бо вы ўсё нешта думаеце, як індык… Чорт вас ведае, аб чым вы ўсё думаеце“. Калі я купляў яму каўбасу і сітны хлеб, ён рабіўся вятлівейшы, менш лаяўся, бо я гэтага ня любіў, і даваў мне рады: „Кідайце, колега, сваё інтэлігэнцтва! Ведайце, што з інтэлігэнта салдат, як з гразі куля“. Лаяўся ён ціха, але так паскудна, што я думаў — ніхто больш у брыгадзе гэтак ня ўмее. Аднак, я памыліўся. На другі ці на трэці дзень пачулі мы крык на галоўнай дарожцы перад палаткамі. Выбягаем…