Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

так?“ — ня ўмоўчыў я. — „Таму, што па прыказу цябе ў нашай брыгадзе яшчэ няма… Спаганяй з свайго вайсковага начальніка“. Усё тут было паказённаму груба і неахайна. Толькі адно вакно трошку адчынілі, а там прыемна, пажывому шавяліў шырокім зялёным лісьцем густы клён. і ў мяне супроць розуму зьявілася жалкая, дзяціная пацеха, што хоць-жа троху, да лагеру, пабуду яшчэ на волі. Узваліў скрыначку на плечы і йзноў пацягнуўся на станцыю.

У лагер я прыехаў познаю і цёмнаю начою. Начаваў у канцылярскіх сенцах, на вузенькай лаўцы, што сядзець. Было вузка, мулка і сьцюдзёна, а на сэрцы — страшэнна брыдка. Не супакойвала наўмысная пакора і цярплівасьць.

Гоман і шум у лагеры пачаўся дужа рана. Але я пасьпеў і ўстаць, і пахадзіць, і пасядзець, і зьесьці кавалак драчоны і колькі мядунічак, — і ўсё яшчэ доўга-доўга мусіў чакаць. Сядзеў на канцылярскім ганачку, на сонцы — быццам спаў, бяз жывых думак, без усяго.

Аж прышоў-ткі фэльдфэбель — высокі, рыжаваты дзяціна, гадоў пад трыццаць, і з маленькімі і рэдкімі залатымі вусікамі. Узяў мае паперы, сказаў пісару запісаць. Гаворачы, ён клаў два пальцы на ніжнюю лупу, мачыў іх, бздрынкнуўшы па ёй, і падкручваў залатыя вусікі. На мяне стараўся не глядзець.

Раптам недалёка ад канцылярыі пачуўся шум і голас. Разьляглася дужая каманда-крык: „Зьмірна-а-а!“ Гэта йшоў камандзір батарэі ў канцылярыю. І ў