Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА ІМПЭРЫЯЛІСТЫЧНАЙ ВАЙНЕ

I

Тэрмін службы для вольнапісаных пачынаўся ў расійскім войску 1-га ліпня. Дык у самым канцы чэрвеня, 1914 году, ехаў я ў бязьлюдным вагоне трэцяе клясы, па зьнямелых ад пякоты й пылу і такіх убогіх жмудзкіх палёх, у N-скую артылерыйскую брыгаду, што кватаравала ў глухім і невядомым мясьцечку недалёчка ад нямецкае граніцы.

Запякло на сэрцы, калі цягнік падходзіў да станцыі нуднай, быццам тая ўжо казарма. Вакол — жоўтыя, голыя пустыры. Усё заліта нуднаю гарачынёю. Усё соннае, пыльнае, ціхае. Выхадзі — як на пакуту.

Але ў пустых і засьмечаных казармах, у цёмным і ня прыветным канцылярскім пакоі, даведаўся я толькі ад сухога і цьмянага чарнавусага кашчэя-пісара, што мог сюды я і ня ехаць: брыгада была ў лагеры, у суседняй губэрні, вёрст за сто адгэтуль. — „Чаму ты ня ехаў проста туды?“ — „Куды! мяне паслалі, туды я і прыехаў“, — адказаў я кашчэю са злосьцю, што ён гаворыць мне „ты“ і што такія ў іх парадкі. Кашчэй толькі ўсьміхнуўся і ціха загадаў другому пісару: „Напішы яму пасьведчаньне да лагеру, а білет хай купіць на свой кошт“… — „Чаму