Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Бо сапраўды-ж мала толькі хлеба
На творчы рух працоўнай грамадзе,
Лёгка паміраць з чырвоным сьцьгам
За ім мільёны ён пабеды знак.
Побач ворага пракляцьця, зьвягі, —
Легэнды, песьні ткуць для тых ваяк.

XI

Штогод, як стукне студзень,
Ў дзень гадавін сьмерці Леніна,
Калі на зямелькіны грудзі
Сьнег па калені
Ляжа падушкай пуховай, —
Тады на магіле батрачкі,
Нашай змагаркі вясковай,
Можна убачыць ня зьвяўшай
Радосту[1] чырвоную,
Бы з неба упаўшай, —
Бо ня знаць, каб к магіле
Заслужонай
Сьляды падхадзілі.
А шпегі і ўсе служкі паноў
Праз пыткі і кроў
Хочуць дайсьці, хто радосту
Прыносе.
Баяцца ўзросту
Бальшавізму, бо пакосе
Іх чорныя рады,
Аднак, ніяк не давялося
Зымаць віноўніка бяды.

  1. Радоста — садовая роза.