Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А праталіна гэта гнязьдзечка,
Дзе жыцьцё, бы сасун той, бы жэўжык,
Распавілася з мулкіх пялюшак,
Амбарасаў ніякіх ня меўшы
Сквапна ручкі к вясьне працягае,
Каб квяцістых дабыць пабрындушак.
А пяшчот, і шчадрот колькі можа,
І мядовай сыты колькі мае
Дасьць прырода, чый воблік прыгожы
Там прыгоршняй красу расьсевае.

|}