Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЛЯВОНІХА

Вунь, пралескі доўга мучыў стары сьнег,
А як сонца напужала, дык пабег
Ў лес схавацца аж да сьвята саракоў.
Посьле Травень маем вымецець у роў.
Шум і гам пад рукі оха ўзялі,
З печы весела на прызьбу павялі.
А на выгане бушуюць бугаі.
Лесавік русалку сочыць у гаі.
Не сьцярпеў нябесны Юр‘я ды ураз
Падцягнуў падол свой ёмка пад паяс,
Весялушку Лялю крута падхапіў
па лузе з ёй лявоніхай паплыў.