Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РАЗВАГА

Здратвана рунь. Плач галодных дзетак.
Пасека — сады, скрозь пакосы кветак.
Мучальнікоў кроў. Матак роспач, сьлёзы,
Пажарышчы сёл. Бежанцаў абозы.
Брату вораг брат. Радась церні раняць.
Працу ратаёў немачай паганяць.
Грабаром жыцьця воля паднявольна,
Будзе, ёсьць, было: доля беспатольна.

Будзе, ёсьць, было — душам забуцьвелым,
Думам без пладоў, думам перасьпелым.
А у змагароў іншыя законы:
Жыць для барацьбы, ходацца да скону,