Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У СЬВЯТОЙ У РЭЧЫПАСПАЛІТАЙ

У сьвятой у Рэчыпаспалітай
Салам абрасьлі ксяндзы святыя.
Стада іх сьвятым-жа духам сыты,
За грахі і бедны, і худыя.
Ў шляхоцкай Рэчыпаспалітай
Роскашы, распусты пану мала.
Вось таму працоўныя набіты
І цюрмой народаў Польшча стала.
У грабежна-фашыстоўскім краі
Урад з паноў, ксяндзоў і ўгоды,
Душыць нас, бы ліпку абдзірае
Усё для бога, краю і „свабоды“.
Польшча край, дзе кроў цячэ вякамі,
Кроў з пад пят паноў і акупантаў.
Польшча на шляху Саветаў камень,
Кінуты пужліваю Антантай.
Ўжо бітком набітыя вастрогі
І даўно падпольле стала цесным.
Ўжо рабочы, селянін убогі
Вуліцай на бой ідуць сумесна.
Тэй мільённай мускулістай сіле
Толькі ўперад мкнуцца безустанна —
Аж зьядуць паны, што наварылі
І пажнуць, што сеелі старанна.