Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ТУТ І ТАМ

Ой шмат на сьвеце бед сплыло,
Сабраць іх разам горай мусіць
Ніколі так бы ня было,
Як у Заходняй Беларусі.
Гэрб панскі, белы іх арол
У лапы зрэпіў знак праўленьня:
Нагайку, путы — то для сёл
І для рабочых на глумленьне.
Там молат вольнай працы знак,
А серп пажне таму, хто сее.
Мазоль грамадзкасьці адзнак.
Жыцьцё цьвіце і багацее.
Тут пан загнаў наш творчы дух
На глум вільготнага падпольля
І скарыстаў наш кожны рух,
Каб збольшыць роскаш, самаволю.
А там рабочы, селянін,
Будуюць гмах культуры новай.
А праца ўсіх людзей, машын
Ёсьць для рэспублікі аснова.
Тут Беларусь жывець, каб мсьціць
Крывавай панскае навале.
Тут толькі руйнаваць і біць
Пакуль нас трупам не паклалі.