Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

III.

Настане час, як рэха творчай, спорнай працы
Акордамі атуліць землю-маць.
І задрыжыць зямля ў захопленьні юначым.
Аркестр касмічны годзі хвальшаваць.

Настане час — аб гэтым кажа мудрасьць краскі,
Пчала мядком пахучым вабіць нас.
Туды нас кліча сонца, сьпелай нівы ласкі,
Барацьбіты за волю, гэны час.

|}