Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НЯВОЛЯ, ЗМАГАНЬНЕ, ПЕРАМОГА

I.

Ноч падзяліла… Сьветач дзе? Жыва!
Шоўгаем… слізка… Балота ці кроу?
Сыкаюць цені… Абоймы… Тужліва:
Дбайце аб волі. Волі!
Хрыпат братоў…
Душаць…
Людзі ці зьверы? —
Сэрца гвалтоўна б‘ецца ў дзьверы,
Зялезныя дзьверы жыцьця, —
Волі! Волі!
Сьвету-б праменьчык хаця!
Так ня было і ня будзе ніколі.
Лацунг-спавіяч з адчаю зубамі
Грызуць… скрогат, стагнаньне…
Пры катаваньні для мук тамаваньне
Робяць сьвятымі славамі:
„Жыві Беларусь — сьвятліца працоўных!“
Ах, колкі-ж ёсьць мук нявымоўных!