Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

II.

Агнём сваёй помсты
Мы цемру запалім,
Тугу безнадзейнасьці
Разьвеем, расплавім.
Агонь у нявольных
Руках судзьдзя строгі:
У попял заменіць
Кайданы вастрогі.
Агонь, не давалі
Багі — ліхадзеі.
Цяпер хай лагво іх
У попел сатлее.
Агонь сонца-бацька;
З агню маць-зямелька,
Агонь — вось сусьвету,
Ён сьмерць-збавіцелька.
Хай Жыжа укусіць
За карак злой ночы.
А полымя сушыць
Заплаканы вочы.
Агонь ганец гонкі,
Раскрыўшы заслоны,
Пакажа як скача
Ен жвавы, чырвоны.