Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Катаваньнем не зламалі
Пролетарскі дух рашучы,
Прасьлязіўся як у цэлю
Матылёк праз краты лучыў.

За вакном варона…

Кожны дзень жджэ, што Кастрычнік
Раздрузгоча ўсе запоры.
Кожны момант дакучае:
— Шэсьць гадоў сядзі ў пакоры.

За вакном варона крача
Што ня можа быць іначай.
За акутымі дзьвярамі
Цэрбэр бразгае ключамі.

|}