Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У ВАСТРОЗЕ

Гляджу праз вакно з густой кратай —
Там сьнегу багата, багата;
Там шэрае неба застыла
І сьнег мяце, сыпець, штурмуе…

Як сэрца за шчасьцем сумуе.
Як воля мне дорага, міла, —
Хоць там за вакном з густой кратай
Так сьнегу багата, багата…