Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Далей, вярнуўшыся з Бэрліну, рэдагуючы „Савецкую Беларусь“, поэта організуе выданьне першай беларускай „тоўстай“ часопісі „Полымя“, якую рэдагуе ён аж да гэтага часу.

У 1923 г. Ц. Гартны становіцца на чале выдавецтва „Савецкая Беларусь“, а ў 1925 г. пры організацыі Беларускага Дзяржаўнага Выдавецтва займае пасаду старшыні яго Праўленьня.

Праз пяць год, калі тэхнічны бок выдавецкай справы ўжо наладзіўся, паўстала новая задача ідэолёгічнага кіраўніцтва маладой беларускай літаратурай і ўвязаньня розных галін нашага мастацтве. Было зусім натуральным, што на гэта кіраўніцтва быў закліканы няўтомны барацьбіт за беларускую літаратуру. З восені гэтага году Ц. Гартны вядзе гэты рэй, як намесьнік наркома асьветы Савецкай Беларусі і зьяўляецца апрача таго старшынёю Таварыства Культурнай сувязі з заграніцай у БССР і членам Савету Нацыянальнасьцяй СССР.

У часе рэволюцыі поэта-пісьменьнік разьвівае кіпучую літаратурную чыннасьць. У 1922 г. ў выданьні Літаратурнага Выдавецтва Нар. Кам. Асьветы БССР у Бэрліне выходзяць зборнік вершаў „Песьні працы і змаганьня“ і першая квадра роману „Сокі цаліны“ — „Бацькава воля“; да 1924 г. належыць зборнік апавяданьняў „Трэскі на хвалях“, да 1925г. — зборнік вершаў , „Урачыстасьць“, у 1926 г. зьяўляецца другая квадра роману — „На перагібе“, а праз год — зборнік апавяданьняў „Прысады“.

І гэта — побач з крытыка-літаратурнымі, публіцыстычнымі артыкуламі ды заўвагамі ў розных выданьнях, побач з рэдактарскаю чыннасьцю.

Продукцыйнасьць, па-праўдзе, — вялізная!

Калі творы Ц. Гартнага дарэволюцыйнага часу, асабліва вершы і роман „Сокі паліны“, маюць аўто-