Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

біографічную афарбоўку, — і гэта датычыць таксама і доугой квадры роману, — дык яго вершы ды апавяданьні ад часоў рэволюцыі, не даючы непасрэдна аўтобіографічных даных, паказальны для выяўленьня настрояў і парываньняў пісьменьніка ў часе рэволюцыі.

Прыход Кастрычніка ён сустракае натхненным гімнам:

Гары-ж, агонь Кастрычніка, гары!
Свой промень зыркі раздувай,
Няхай ён зьзяе з краю ў край…
Хто сьпіць да гэтае пары —

ЎСТАВАЙ!

І ўсе вершы, напісаныя пасьля Кастрычніка, прасякнуты аднэй ідэяй, — ідэяй паглыбленьня заваёў соцыяльнай рэволюцыі, падзеі якой адчуваюцца поэтаю, як сапраўдная „Урачыстасьць“.

А для Ц. Гартнага, як бэлетрыстага прозаіка, у сваю чаргу, зьяўляецца паказальным тое пачуцьцё оптымізму ды рэволюныйнай энэргетыкі, якое адзначае амаль кожнае яго апавяданьне.

І ўсе гэтыя апавяданьні, разам узятыя, сьведчаць аб надзвычайным пашырэньні жыцьцёвага дасьведчаньня аўтара і паглыбленьні яго здольнасьці да соцыолёгічнага ды псыхолёгічнага аналізу.

Такім зьяўляецца жыцьцёвы шлях нашага поэты-пісьменьніка за дваццаць год яго літаратурнай працы і за 41 год яго багатага зьместам жыцьця. Такія акалічнасьці, такія разьвіленьні ды лукавіны яго жыцьцёвай чыннасьці.

Калі параўноўваць біографію Ц. Гартнага з біографіяй іншых беларускіх пісьменьнікаў, яго сучасьнікаў, дык тут асабліва выразна адзначаецца яго блізкая сувязь з рабочаю пролетарскаю клясай.

Бацькі пісьменьніка — незаможныя, безьзямельныя сяляне тыповага беларускага мястэчка, якіх безь-