Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ужо адчуваліся „пярэдадні“ рэволюцыі. „Чырвоны золак“ выступаў у змроку дарэволюцыйнай ночы.

Стуліўся змрок ў глухіх куткох,
Уцякае ночка-чараўніца;
Ў ядвабных небных дыванох
Міргае зыркая Дзяньніца.
А з неба ўніз яе прамень
У зелень рутную спадае
І кажан ціханька; „Мне дзень
На зьмену сенца пасылае“[1].

Набліжаўся дзень нябывалага ў сусьветнай гісторыі рэволюцыйнага абуджэньня шырокіх народных мас.

У лютаўскім політычным перавароце Гартны прымае ўдзел, як член петраградзкага савету ад беларускіх нацыянальна-рэволюцыйных організацый. На конфэрэнцыі Бел. Соц. Грамады ён быў абраны за прадстаўніка ЦК у Петраградзе дзе організаваў пецярбурскаю організацыю з 300 рабочых-беларусоў Пуцілаўскага, Бальтыцкага, Неўскага суднабудаўнічага заводу, з Арсэналю ды інш. На сэсіі Беларускай рады ў Менску прымаў удзел, як прадстаўнік Беларускай Соцыялістычнай Грамады. Ад яе-ж ён абіраецца прадстаўніком У Дэмократычную Нараду і ў Прадпарлямант. Таксама ён зьяўляецца членам беларускіх організацый у Менску, з якіх, аднак, выходзіць на другой сэсіі Рады гэтых організацый у першых чыслах кастрычніка 1917 г.

Вялікі Кастрычнікавы пераварот, да якога Гартны быў падрыхтаваны ўсім папярэднім ходам свайго грамадзка-політычнага разьвіцьця, дае новы магутны імпульс яго кіпучай рэволюцыйнай чыннасьці.

Спачатку 1918 году ён пачаў працаваць ў Беларускім Нацыянальным Камісарыяце ў Маскве, дзе

  1. „Песьні працы і змаганьня“, стар. 31.