Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Йсьці пасьпешна на бой
У гэты раз з цемнатой
Неабуднага сна…
Глянь, твая старана
Стогне ў цяжкім жыцьці —
Няма сьцежак прайсьці
Ёй да яснай зары!
Будзь агнём і гары
У цемры змрочнай над ёй.
Зоркай будзь пуцявой
Па пуціне цяжкой
К адрэжэньню яе…[1].

|}

Неўзабаве поэту давялося быць адным з самых актыўных барацьбітоў за свабоду, а разам з тым і за культурна-нацыянальнае адраджэньне Беларусі.

Надыходзіў крызіс вялікай сусьветнай вайны, а разам з тым і крызіс усяго соцыяльна-політычнага ладу былой Расіі.

У 1916 годзе, вярнушыўся з войска, Ц. Гартны застаецца на працу ў выдавецтве „Новый человек“, заснаванае А. Суворыным-сынам.

У працягу ўсяго 1916 году ён падтрымлівае сувязь з партыйцамі, рабочымі розных заводаў. На кватэры проф. Бр. Эпімах-Шыпілы, які аднолькава дапамагаў і Купалу, і Гартнаму, наладжваюцца сходы беларускіх організацый, дзе выказваюцца думкі аб паражэньні Расіі, абмяркоўваюцца пляны будучай пабудовы Беларусі. Цішку Гартнаму прыходзілася весьці барацьбу проці абарончай позыцыі некаторых беларусаў.

Канец 1916 году… Назьбіраўшы крыху грошай, Ц. Гартны закладае першую ў Петраградзе беларускую газэту „Дзяньніцу“, якой вышла тут усяго 5 нумароў.

  1. „Песьні працы і змаганьня“, стар. 23