Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пашкадуй, ня губі!
Вось пайдзі й зарабі
Хоць ашчэдны мядзяк,
Каб было толькі як
У нашым бедным жыцьці
Дзень-другі правясьці,
А то хутка тры дні,
Як даелі мы хлеб,
А пры гэтым — зірні —
Колькі іншых патрэб!
Дровы скончаны ўсе;
Без апратак сядзім;
Дах пагніў на страсе —
Няма выпраміць чым…[1].

|}

Для поэты няма пытаньня аб золаце ды срэбры, аб знадворным дабрабыце, — ён жыве выключна патрэбамі творчасьці ды ідэямі рэволюцыйнага змаганьня за свабоду і адраджэньне роднай краіны. Ён пытаецца:

А дзе-ж тое сэрца,
Каб з адвагай ўмерці
Ўраз была гатова
За свабоду слова,
За парадак новы,
За прастор праявы
Дум вялікай справы
Буйнага змаганьня
Проці панаваньня
Уціску і нядолі?
Каб кастры, вастрогі,
Ды ў кайданах ногі
Не зьвялі з дарогі
Ў нястрыманым ходзе
На пуці к свабодзе?[2].

І зноў глыбокім аўтобіаграфічным сэнсам адбіты запавет Музы да поэты:

Гэй, ўставай — чае прабіў
Зноў з гарачай душой

  1. „Песьні працы і змаганьня“, стар. 44.
  2. Там-сама, стар. 47.