Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што для Рыгора, які выяўляе самога пісьменьніка, можна лічыць паказальным побач з магутнай, ненасытнай прагай да свабоды?

Гэта — замілаваньне да сваёй бацькаўшчыны, замілаваньне, якое неаднакроць знаходзіць сабе выраз у думках ды разважаньвях героя роману.

„Пасьля двух год разлукі з родным краем, знаёмыя мясьціны паказаліся Рыгору такімі блізкімі яго сэрцу, такімі роднымі і дарагімі, што ён зусім не прыкмячаў у ўспамінках тае мяжы, якая двухгадовай прагалінай ляжала ў яго жыцьці. Там, у глыбіне яго душы, якая ні на хвілю не пакідала дрэнціць па родным краі, па сваіх людзях, цяпер, калі ўсё паказалася яго вачом, раптам забурліла кіпучая хваля любві і нейкага неадказнага натхненьня[1]. „Праўда, такі-то“, разважаў ён у сваёй хаце, „што над родны край і над родную старонку нічога даражэй не знайсьці ў сьвеце. Кламяць тыя, несправядліва судзяць, кажучы: там наша родзіна, дзе нам жыць добра“, падумаў ён, пры гэтым дастаў з пад-полу свой куфарак, адамкнуў яго вынятым з кішэні ключыкам і, дастаўшы газэту, разьвярнуў яе і, тупаючы па хаце, пачаў дэклямаваць верш:

„Край мой родны, край мой мілы…“[2]

Такія разважаньні вельмі адзначны для пісьменьніка-беларуса, удзельніка беларускага культурна-нацыянальнага руху.

Другая квадра роману „На перагібе“, хаця і вышла ў сьвет у 1926 г. і пісалася ўжо ў часе рэволюцыі, выяўляе тую лінію разьвіцьця грамадзка-політычнага аформленьня пісьменьніка, якая прыпадае на дараволюцыйныя годы, на час працы Гартнага на фабрыках ды заводах. Эпоха, калі адбываюцца

  1. „Сокі цаліны“, кв. 1, стар. 35.
  2. Там-сама, стар. 77.