Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

падзеі роману, адзначаецца Ленскім расстрэлам і ўзмацненьнем політычнай рэакцыі, з аднаго боку, забастоўкамі і ажыўленьнем рэволюцыйнага руху, — з другога. Працуючы на заводах ды фабрыках, жывучы ў буйных гарадох, Рыгор „да каплі зьнішчыў веру ў мірнае паляпшэньне жыцьця і стаў заядлым няўтомным змагальнікам“…[1]. Калі першая квадра выяўляе яго проста, як сьвядомага, прасякнутага імкненьнем да свабоды чалавекам, дык у другой мы бачым ужо вобраз праўдзівага рэволюныянэра, для якога рэволюцыя становіць сэнс жыцьця ды чыннасьці.

Пачуцьцё свабоды, характарна ўжо для першых настрояў беларускага поэты рабочага. І ўжо сярод вершаў, надрукаваных у 1912 г. на старонках „Маладой Беларусі“ і ў зборніку „Pieśni“ ён выражае гэта пачуцьцё ў вершы „Свабода“.

Я ўбачыў яе ваддалёк,
Сярод ночы цямлівай, глухой,
Убіраўшай яе ў цёмны змрок
І пяяўшай літаньні над ёй.

Я ўбачыў яе і ўзгарэў, як агонь,
Як усходняга сонца лучы,
І хутчэй паляцеў наўздагонь,
Паляцеў да яе, крычучы:

„Не ўцякай ты, багіня красы,
Зыркі водбліск сіячага дня.
Дай напіцца твае мне расы,
Дай часьціну твайго мне агня“[2].

З пачуцьцём свабоды песна злучана замілаваньне да рэволюцыі, да рэволюцыйнага змаганьня, і вось поэта кажа:

Ў буры, у навальніцы,
Ў грому, у бліскавіцы,
У сіберным гуле
Ветраное сілы,

  1. На перагібе“, стар. 55.
  2. „Pieśni“, стар, 32.