Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

фабрычна-гарадзкога жыцьця адарванага ад палёў ды лясоў-пролетара.

Гора сілаю загоніць
У цёмны горад, на завод,
Дзе машына енчыць, стогнець,
Нутр ра ьядае смурод.

Там ад раніцы да ночы
Ў цяжкай працы прастаіш…
Ну-ж, заплюшч, галубе, вочы
Ды засьні… Чаму ня сьпіш?

Там цябе прывяжа сіла
Да машынаў, да сталоў,
Дзе ты будзеш да магілы
Стаяць зьвязаным бяз слоў.

Замест песьні над калыскай
Твае мамкі дарагой —
Гуд машыны, рамнёў піскі
Будуць вісець над табой[1].

У 1913 годзе Цішка Гартны, як вядома, пачаў пісаць свой роман „Сокі цаліны“. Да 1916 г. была напісана першая квадра гэтага роману — „Бацькава воля“.

Цэнтральная постаць гэтай квадры — Рыгор Нязвычны. Рыгор „меў ад роду непакорную душу і прагу да свабоды“. Яшчэ восемнаццаці гадоў ён перасварыўся з сваім „гаспадаром“ і не захацеў быць простым батраком. Ня слухаючы сваёй маткі Стэпы, ён адважыўся адправіцца ў гарады шукаць спраў якіх-кольвек на заводзе ці дзе на фабрыцы; у часе жыцьця ў горадзе — шмат чаго ўзнаў і стаў сьвядомым чалавекам[2].

Хто ня прызнае ў непакорнай „душы“ Рыгора непакорную і нязломную натуру самога пісьменьніка!

  1. Песьні працы і змаганьня“, стар. 22.
  2. Сокі даліны“ 1, „Бацькава воля“, стар. 41.