Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Правды“ з заводу „Вулкан“. Таксама пачаў друкаваць у ёй свае вершы на расійскай мове і новэлі. У Пецярбурзе прыняў удзел у культурна-асьветнай працы рабочага таварыства „Знание“ на Пецярбурскай старане, на Грабецкай вуліцы, у якім чытаў некалькі дакладаў аб нацыянальным пытаньні.

З 1913 па 1915 год, будучы ў Пецярбурзе, належаў да організацыі міжраёнцаў РС-ДРП. У гэты час меўся паехаць да М. Горкага на выспу Капры ў партыйную школу, але шэраг умоў паперашкодзіў гэтаму. З 1914 г. я застаўся на працу ў выдавецтва „Новый Человек“, стаў загадчыкам. У 1916 годзе, у лютым, быў забраны ў войска, дзе, аднак, праслужыў усяго адзін месяц“.

Сярод эпізодаў грамадзка-політычна-літаратурнага значэньня зусім, так кажучы, стушоўваецца, адыходзіць на другі плян эпізод з прыватнага, інтымнага жыцьця нашага пісьменьніка, яго жаніцьба ў 1916 г., калі ён вярнуўся з войска (жонка Гартнага, нараджэнка г. Царскага — цяпер Дзецкага — Сяла, служыла разам з ім у выдавецтве Суворына-сына).

Такім спосабам, перайшоўшы з сялянскай працы на працу гарбара, Ц. Гартны, які да гэтага часу ўжо заняў месца ў беларускай літаратуры, як супрацоўнік „Нашай Нівы“ і „Маладой Беларусі“, пераходзіць на працу рабочага на фабрыцы ў буйных прамысловых цэнтрах.

Гэты пераход знайшоў сабе выразны адбітак у яго творчасьці.

Калі ў „Песьнях“, выдрукаваных у 1913 г. ў „Маладой Беларусі“, выключныя мотывы творчасьці поэты — мотывы рамесьніцкай працы гарбара, дык у „Калыснай песьні“, выдрукаванай у яго пазьнейшым зборніку „Песьні працы і змаганьня“ і напісанай паміж 1913 г. і 1916 г., чуваць ужо новыя мотывы