Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ках, у начлежках, пісаў пасьля работы 11-гадзіннай. Большасьць вершаў напісаў у 1912 годзе ў Вілкаміры Ковенскай губэрні, дзе працаваў і прымаў удзел у соцыял-дэмократычным руху, не пакідаючы руху беларускага.

Правандраваў я тры гады, да 1913 году, калі паехаў у Пепярбург і паступіў на завод; адначасова стаў сябрам рабочага культурна-асьветнага таварыства „Знание“ і сябрам міжраённага аб‘яднаньня с.-д. і не пакідаў пісаць пабеларуску вершы і роман „Сокі цаліны“. Пачаў роман у 1914, кончыў у 1916 г. У гэты час мой зямляк, вядомы публіцысты А. Клейнборт, пераконваў мяне пісаць парасійску. Аб маіх расійскіх творах пісаў у часопісі „Новая Жизнь“, прарочачы мне ў расійскай літаратуры будучыну, а ў беларускай — змарнаваньне таленту.

Пасьля пяці месяцаў працы на заводзе, быў разьлічаны, тры месяцы цягаўся па горадзе безработным, жывучы на дапамогу сяброў-беларусаў — Б. Шыпілы, д-ра Ярэміча і др., пакуль дастаў службу загадчыка выдавецтва, на якой і захапіла рэволюцыя 1917 году“.

Матэрыялы, атрыманыя ад поэты ў той час, калі я пісаў гэты нарыс, даюць магчымасьць дапоўніць факты, паданыя ў аўтобіографіях, другімі весткамі.

Да 1906 году належыць няўдалая спроба маладога поэты паступіць у Мар‘іна-Горскую селтска-гаспадарчую школу: настаўнікі-чыноўнікі, „людзі ў футляры“, забракавалі яго на экзаменах.

„У 1913 годзе“, піша поэта ў сваіх нататках, „вярнуўшыся ў м. Капыль, з групаю соцыял-дэмократычнае моладзі выдаваў рукапісную часопісь „Голас Ніза“, правёў збор ахвяр у жалезны фонд „Правды“, зорганізаваў пэтыцыю ад сялян у соцыял-дэмократычную фракцыю Дзяржаўнай Думы. З гэтага году, трапіўшы ў Пецярбург, стаў корэспондэнтам