Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

наму ў яго маладосьці? Дзякуючы гэтым вандроўкам, пераходам з аднаго беларускага мястэчка ці горада ў другое, ён мог дасканала вывучыць Беларусь, але трэба толькі ўдумацца ўважліва ў верш „Гарбар на вандроўцы“, каб уявіць сабе цяжкое бязрадаснае жыцьцё поэты ў яго маладыя гады.

Вось ідзе памалу,
А куды — ня знае;
З шпалы ды на шпалу
Ціханька ступае.
З гораду у горад
Блукае, клыпае,
Гоніць яго холад,
Голад падганяе.

А ўсьлед з імі гора,
Гора сьледам ходзіць
І усім гавора
Гарбару прашкодзіць,
Каб ён не дабіўся
Сабе лепшай долі,
Шчасьця не дажыўся
Навекі ніколі[1].

З цяжкой працай рамесьніка-гарбара злучаецца другая, ня менш цяжкая праца чорнарабочага-грабара.

Я ўсё жыцьце сваё, дзень-у-дзень, год-у-год,
Зямлю цяжкай лапатай капаю, як крот,
І як многа ўжо я яе накапаў!
Што-ж за працу сваю я ў адплату дастаў?
Шо за плён мне зямля за труды прынясла,
За той пот і за кроў, што сабе узяла,
За бурлівую рэчку гарачых тых сьлёз,
Што ўсё жыцьце маё паабмыў імі лёс…[2]

Ня гледзячы на цяжкія ўмовы жыцьця ды працы, поэту адзначае ўсьведамленьне сваёй моцы

  1. Pieśni, стар. 8.
  2. Там-сама, стар. 11.