Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вось об‘ектыўныя ўмовы цяжкой працы. гарбара:

Цэлы дзень за паганым сталом,
Цэлы дзень скуру цьвёрдую скроб,
Стаючы укапаным калом,
Я задухай атрутнаю соп.

Не глядзеў і ня бачыў нічуць,
Што там ёсьць на дварэ, за акном:
Ці там ветры халодныя дзьмуць,
Ці зямелька спавіта цяплом.

Навакола чатыры сьцяны,
А на іх заплясьнеўшая столь.
У сабе захавалі яны
Усю крыўду, жаданьне і боль[1].

Гарбарская праца — часовая, сэзонная і ў кожным месцы не аднолькавая. У адным горадзе сэзон прыпадае на вясну, у другім — на восень. Гарбар, прабыўшы ў гаспадара пэўны час, пасьля ўжо не патрэбен і яго разьлічваюць. Разьлічыўшыся, зьбірае свае манаткі і начыньне ды ідзе далей у сьвет, шукаць сабе работы.

Дожджык пакрапляе,
Дзень стаіць халодны,
Шпаламі клыпае
Ў пуць гарбар галодны.

Ногі чуць клыпаюць
І грабуць нясьмела;
Вочы пазіраюць
Сумна, асавела.

Апусьцілісь рукі
Ад цяжкой утомы…
Дзе-ж сканчэньне мукі
Яго — невядома[2].

Так адчувае сябе гарбар на вандроўцы. А ці-ж мала такіх вандровак давялося зрабіць Цішку Гарт-

  1. У „Pieśni“, стар. 5.
  2. Там-сама, стар. 7.