Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і рашучай загартаванасьш ў барацьбе за жыцьцё.

Я — рабочы-гарбар,
Рыцар працы цяжкой,
з жалезнай душой,
З сэрцам палкім, як жар.

Ў вачох іскры маіх,
А жалеза ў руках,
Скура гнецца ад іх
Ў адзін міг, ў адзін мах.

Ці задушша, ці чад —
Ўсё на серцы маім,
Але ўстрашыці нат,
Не здалее нічым[1].

І разам з гэтым стаіць усьведамленьне таго прынцыпу, аб якім гаворыць поэта ў сваёй першапачатковай аўтобіографіі, прынцыпу, што „чалавек, калі не працуе, ня можа быць праўдзівым чалавекам, як пэўны насьледнік новага лепшага будучага жыцьця“[2].

Я здружыўся з трудом,
Я ў ём рос, я ў ём крэп;
Запрацованы хлеб
Люблю мець за сталом.

Не хачу, ня прывык,
Склаўшы рукі, хадзіць:
Я — гарбар-працаўнік,
Я жыву, каб рабіць.

Маю сілу і гарт —
Імі грудзі гараць…
Ды што ў гэтым я варт,
Што магу працаваць, —
Не гатовае браць?[3].

Гарт — многазначнае слова! Загартаваны цяжкой будзённай працай, поэта з пэўным правам прымае

  1. „Pieśni“, стар. 3.
  2. Маладая Беларусь“, сэр. 1, сш. 2, стар. 12.
  3. „Pieśni“, стар. 4.