Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і905 годзе я прыняў чынны ўдзел, наперакор бацьком і настаўнікам, у вагромнай дэмонстрацыі ў Капылі. Далей падбівала на большае.

У жніўні з тав. А. Красуцкім выехалі мы, забраўшы свае творы, з Капылю, але не да Л. Талстога, а ў Кіеў: там былі дзядзькі, было на што абаперціся — думалі. “

Але абмыліліся, вядома, у дзядзькох і ў творах. Першыя нас ня ўстроілі, а другія, аднесеныя па радзе ў „Киевские Отклики“ намі, ня ўстроіліся. Рэдактар газэты парадзіў адаслаць іх Гарбунову-Пасадаву.

Цяжкае разувер‘е абарвала скрыдлы. Сумным вярнуўся я дадому, назад у Капыль, з якога праводзіла мяне ўся моладзь з рэволюцыйнымі песьнямі, з гарачымі разьвітаньнямі… Як паказацца ў вочы?

Пасобіў рэволюцыйны выбух, у якім я прыняў чынны ўдзел. У мястэчку ў кастрычніку (1905 г.) зрабілі агульную забастоўку, „пабядзілі“ поліцыю. Адчыніліся іншыя горызонты, бацьком маім чужыя і незразумелыя. Я зрадніўся з організацыяй с.-д., кінуў усякія думкі аб далейшым вучэньні, а пашоў у гарбары ў лютым 1906 г.“.

З гэтага моманту Гартны назаўсёды разьвітаўся з зямлей, ён уваходзіць у рабочую клясу, спачатку рамесьніцка-саматужную групу. Гарбарства зьяўляецца адным з найбольш пашыраным рамяством у Беларусі. Ня толькі такія гарады, як Менск, Вільня, Магілеў, але і дробныя мястэчкі маюць гарбарні. У гарбарні і пачынае працаваць Гартны спачатку за рабочага, каб потым выйсьці на майстра.

У „Песьнях“ пісьменніка, выданых у 1913 годзе, адбіліся об‘ектыўныя ўмовы працы і тыя пачуцьці ды настроі, якія давялося за гэты час перажыць поэту.