Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яго адчынілі ў Капылі, пакінуўшы народнае для дзяўчат), каб хоць што-кольвечы мець для сябе і для суцехі бацькоў. Бацькі думалі, што я вывучуся абы на якога, але на „пана“. Тымчасам ужо ня панам пахла! Настаўнікі рабілі хор, пяялі ў царкве, а я ўсё чытаў „пастароньнія“ кніжкі. Час-ад-часу бацькі ўпікалі ў бязбожжы. Няхай!

1905 год, калі я скончыў двухкляснае вучылішча, я разам парваў і з думкаю пра „пана“. Кніжкі выданьня Гарбунова-Пасадава і сяброўская пазычка няможнай літаратуры зрабілі мяне „мечтателем“ аб іншых рэчах.

Якраз у гэты год зімою, на калядах, я выпадкова паспрабаваў, разам з таварышам А. Красуцкім, пісаць вершы. Напісалі пра мястэчка — ні то парасійску, ні то пабеларуску. Вышла так:

Капыль — горад небальшой,
Слава аб ім громка
Разьнеслася па ўсім сьвеце,
А дзяржыцца тонка… і г. д.

Было даволі, каб ускрыліць! Хутка ў нас гэткіх вершаў назьбіралася да 500 радкоў. Паказалі настаўніку — слабыя. Даведаліся аб цане — 10 капеек за радок. Як хацелася мець грошы! Куды больш, чымся таго, каб былі надрукаваны вершы!..

Побач падаў ахвоты да вандроўкі адзін артыкул з „Вестника Знания“. Апісваўся ў ім нейкім Васюковым адзін самародак з талентам ад прыроды, якога Васюкоў праз артыкул шукаў. Жэст самародка, пабываўшага ў Васюкова і пайшоўшага „мераць шыры Расіі“, прышоўся нам па нутру. Ісьці — стала мэтай. А куды? Да Талстога — хтось ці штось нам падказала…

Я быў к гэтаму часу самастойным соцыял-дэмократам, але бяз таленту ў руках і з ідэалістычвым настроем. У гадавіну забойства Аляксандра II у