Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Мы з намерам ня будзем спыняцца на гэтай дэталі творчасьці Я. Коласа, бо тут дана тэма для цэлага нарысу. Магчыма толькі адзначыць вельмі цікавую і зусім адпаведную сучаснасьці сцэнку ў XV разьдзеле з „начаткамі“, дзе апавядаецца, як Алесь парваў ненавісныя „начаткі“.

Вось вам, Абрам, Ісак і Якаў!
Заплачце вы, бо я ужо плакаў!

Няма неабходнасьці асабліва спыняцца і на ўсім добра вядомым гуморы Я. Коласа, які раскідан бісерам і ў яго монумэнтальнай поэме.

У цэлым, поэму Я. Коласа па ўнутраных асаблівасьцях мастацкай творчасьці аўтара можна з поўным правам палічыць клясычным творам беларускага прыгожага пісьменства.

Яна сьведчыць аб поўным разьвіцьці поэтычнага таленту аўтара, у каторым, як у фокусе, адбіваецца росквіт здольнасьцяй беларускай нацыі.

Што тычыцца надворнага тэхнічнага боку поэты, дык у гэтых адносінах зусім магчыма згадзіцца з водзывам, які зроблены М. Гарэцкім у другім выданьні яго „Гісторыі беларускай літаратуры“ ў адносінах да надрукаваных да 1921 г. яе адрыўкаў: „тэхніка вершу стаіць дужа высока“ (стар. 160). Нават тэхніка вершу ненадрукаваных да гэтага часу адрыўкаў стаіць вышэй у параўнаньні з тымі адрыўкамі, якія ўжо друкаваліся. Але нельга адмаўляць таго, што з тэхнічнага боку верш Коласа ўступае вершу Пушкіна, Ад. Міцкевіча і ў рамках беларускай літаратуры вершу Я. Купалы і М. Чарота. М. Гарэцкі, у частковасьці, лічыць недахватамі вершу Коласа нягучнае зграмаджэньне зычных і ўжываньне нягучнага, быццам зьлішняга „ў“. Гэтыя дэфэкты выступаюць і ў новай поэме як у першых, так і апошніх разьдзелах. Тут асабліва прыметны недахват