Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

„багатых“ рыфмаў, і часта сустракаюцца толькі „сугалосьсі“ — асонансы, напр., у I разьдзеле:

крушыны — верабіны (стар. 6)
абступалі — хвалі (7)
вокам — шырокім (7)
раўніною — травою (7)
раняе — пакідае і інш.,

у апошнім XXX разьдзеле ў апошніх старонках:

хваёвы — размовы (стар. 280)
якая — набывае (281)
тленьню — адзеньня (282)
Міхаська — цяжка (283)
людзкія — крывыя (284).

Недахватам тэхнікі трэба прызнаць і аднастайнасьць ямбічнага вершу.

У вершы часам выдаюцца „перабоі“ і мабыць залішне часта вершавальны націск не адпавядае граматычнаму.

Недахватам з боку апрацоўкі зьяўляецца несуразьмернасьць у ахопе адзіночных разьдзелаў. Напр., I разьдзел мае 260 строф, II-гі — ужо 322, V ты — 352, VII-мы — 294, XII-ты — 416, а XIII ўжо каля 650.

Урэшце, заўважым прысутнасьць паўтарэньняў на адну і тую-ж тэму ў розных разьдзелах. Ледзь ня ў кожным разьдзеле спатыкаем разважаньне аб уласнай зямлі і сваім куце.

Недахваты мае і мова поэмы. Як і ў іншых творах Я. Коласа, яго мова ў новай поэме багата „русізмамі“.

Калі б аўтар затрымаўся на сваёй працы, калі-б, асабліва, ён пераапрацаваў ужо надрукаваныя да 1923 г. адрыўкі, а пераапрацаваныя і зноў апрацаваныя часткі прагледзеў некалькі разоў, дык поэма вышла-б з друку ў больш дасканалым з тэхнічнага