Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

А гэты ветрык дурасьлівы
Траве зялёнай чаша грывы,
У садку жартуе з верабінай,
Як голец-хлопец той з дзяўчынай,
І валасы зялёным стрэхам
У лесе гойдае са сьмехам.
А кругаверхія асіны
Разносяць нейкія навіны
І так гутораць, так сьмяюцца,
Што ад іх лісьцікі трасуцца… (II р., стар., 14);

самыя „хмаркі на захадзе ў тужлівым нікнуць задуменьні“ (VI, стар. 50), „агонь сярдуе“ (51), „мароз штукар і жарты любіць“ (XX, 164 стар.), вясною „бор глядзіць з усьмехам“ (XXV, 210 стар.), а „гром пярун сталёвым бічам, бы нейкі зьвер страшэнным бічам, арэ, трасе, калоціць хмары“ (стар. 217).

Сапраўды мастацкія вобразы!

Бытавая абстаноўка прадстаўлена ў мастацкіх aпісаньнях раніцы ў лясьніковай сямейцы ў нядзелю (II р.), сьнеданьні перад пярэбарамі (V р.), дзядзькава кухарства (VII р.), сэсіі (XII), папоек лясьніковых у цёткі Хрумы, прыёму гасьцей у Парэччы (XIII р., стар. 110—120), вучэньня хлопцаў (XV р.), Каляд (XX р.) і Вялікадня (XXІV р.), паляваньня (XXІІ і XXІІІ), касавіцы і сенажаці (ХХV р.), агляду новай зямлі (XXVII p.), паездкі дзядзькі ў Вільню зайцам (XXVІІ р.).

У апісаньні рознастайных сцэнак вясковага жыцьця Дадзены ў поэме мастацкі нарыс беларускага сялянскага быту дарэволюцыйнай эпохі, што яшчэ больш падкрэсьлівае яе значэньне, як нацыянальнай беларускай поэмы.

Памастацку ў поэме апісана і гарадзкая абстаноўка — горад Вільня з яе прыгожымі відамі (від з Замкавай гары — XXIX разьдз.) і гарадзкімі сцэнамі.

Але Якуб Колас — ня толькі мастацкі апісальнік прыроды і знадворнай абстаноўкі быту: прад ім