Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

У паказаных адносінах поэма Коласа, бязумоўна, не прыналежыць да эпохі комуністычнай рэволюцыі — часу паспалітага паўстаньня сялян і рабочых проціў пануючай клясы, і мае толькі гістарычнае значэньне, як нарыс дробна-буржуазнага настрою і быту беларускага сялянства пераходнай да часу вялікай соцыяльнай рэволюцыі эпохі.

Апрача таго, зноў неабходна падкрэсьліць, што поэма мае значэньне і як адрывак з аўтобіографіі поэты. Ён пісаў аб тым, што было, аб падзеях, якія сапраўды адбываліся. У асобе лясьніка Міхала магчыма прызнаць бацьку поэты, а ў асобе хлопца Костуся — самога песьняра, як і назовы „Парэчча“, „Заблоньне“ і інш. — зусім рачаістыя назовы, якія і цяпер мы пачуем у Мікалаеўшчыне б. Менскага павету.

І гэтыя значэньні поэмы павялічваюцца дзеля асаблівасьцяй мастацкай творчасьці поэты.

Зьвяртаючыся цяпер да аналізу мастацкага боку поэмы, перш-на-перш трэба адзначыць рэалізм поэмы. Поэта творыць рэальныя вобразы, якія рэальна існуюць у рачаіснасьці. Як-бы А. Пушкін і А. Міцкевіч, Як. Колас прыналежыць да рэалістычнай школы, у якіх адносінах з ім мае падобнасьць у беларускай літаратуры рабоча-пролетарскі пісьменьнік Ц. Гартны. Поэзія „залатой пары“ беларускай літаратуры і ня можа быць іншай, як не рэалістычнай.

Таксама зьвяртае на сябе ўвагу надзвычайная плястычнасьць, вобразнасьць малюнкаў, якія даны ў поэме — плястычнасьць, якая як нельга больш адпавядае запатрабававьням мастацкага эпосу. У гэтых адносінах новы твор Коласа мае нават перавагу ў параўнаньні з творамі А. Пушкіна і А. Міцкевіча, збліжаючыся з творамі Ю. Лермантава.

Асабліва плястычна абмалявана ў Коласа прырода. Родная прырода знайшла для сябе ў асобе