Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

мэтаў, — вось што выразна выступае ў таварышоў Міхала па панскаму палону:

Народ жадзён, жыве у сьціску,
Гатоў у вочы сыпнуць прыску,
Зрабіць умыслу дзеля зьдзеку —
Не, не унаровіш чалавеку.
І свой-жа брат цябе кусае.
Бо кожны выслужыцца хоча.
Адно гаворыць табе ў вочы,
Але другое ў мысьлях мае… (X р., 80 стар.).
— Ох, да і людзі-ж! што за душы! —
Гаворыць маці абурліва —
— Чаму ня скажуць? ото дзіва!
Той самы „Тэш“, каб падлізацца,
Гатоў хоць чорту запісацца… (IX p., 76 стар.).

У асобе „Тэша“ як быццам адбілася ўся хцівая дробна-буржуазная істота. Але за „Тэшам“ ідзе „Памдзей“ і інш.

Тут гэты лад быў так збудован,
Што на даносах быў заснован,
І мелась тут навідавоку
Кусаць адзін другога збоку. (XII р., 101 стар.).
Адны другіх-бы тут паелі,
Або ўтапілі-б, каб прымелі,
Адзін другога не пакрые,
Глядзяць, як ворагі ліхія,
Гатовы ліха прыкупіць,
Каб спатайка цябе ўкусіць;
А пан з таго і карыстае… (X р., 81 стар.).}}

Адгэтуль вывад:

— Ну, што-ж? цярпі, маўчы зацята,
Бо так выходзе, небажаты…

І церпяць, як цярпелі ў працягу цэлых сталецьцяў і беларускія, і вялікарускія, і польскія мужыкі…

Праўда, іншым разам ня хопіць цярпеньня, і тады абурлівы настрой можа прарвацца, як гэта і адбы-