Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ў Хадыкі ў Заблоньні і куплена. Каб аформіць пакупку, дзядзька і езьдзіць зайцам у Вільню.

Міхалу не ўдалося гаспадарыць на новай зямлі. У хуткім часе пасьля пакупкі ён з хварэў і памірае. Апошнімі яго словамі — наказам свайму брату — былі словы:

Зямля, зямля, туды, туды, брат,
Будуй яе, ты дай… ëй выгляд
На новы лад, каб жыць нанова… (XXX р.).

Зьяўляецца пытаньне: ці гэта ёсьць „новы лад“ і ці гэта значыцца „жыць нанова“?

У сваіх імкненьнях да ўласнай зямлі Міхал, як відаць, трымаецца зусім буржуазнай ідэолёгіі і ідэалізуе прыватную ўласнасьць.

Яго ідэал выйсьці ў шляхту, стаць такім-жа панам, як і лясьнічы.

Ідзе Міхал — прад ім сяліба,
Засьценак добра так знаёмы
І хоць няважныя харомы
Тут гэта шляхта збудавала,
Але жыве і гора мала;
Хоць шляхціц цёмны, як саган,
Затое-ж сам сабе ён пан… (XII р., 97 стар.).

Агулам кажучы, увесь думанастрой і ўвесь уклад жыцьця герояў поэмы адмечаны дробна-буржуазнымі рысамі. Дробна-буржуазным прадстаўляецца агульны сьветапогляд Міхала і Антося, у дробна-буржуазнай абстаноўцы выхоўваюцца дзеці, і тыя радасьці, якія час-ад-часу выпадаюць на долю сямейкі, увы! — зусім дробна-буржуазныя радасьці. І навокал у гушчы лясьнікоў і сялян кіпіць дробна-буржуазная стыхія. Індывідуалізм, як адзнака, якая найбольш характарызуе істоту буржуазнага ўкладу, эгоістычных