Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Зямля ня зьменіць і ня здрадзіць,
Зямля паможа і дарадзіць,
Зямля дасьць волі, дасьць і сілы,
Зямля паслужыць да магілы,
Зямля дзяцей тваіх ня кіне,
Зямля—аснова усёй айчыне.

|}

Але запытаньне: якая зямля?

Міхал у часе вандраваньня
На адзіноце сам з сабою,
З гарачым сэрцам і душою,
Разьвязваў важнае пытаньне
Аб тэй зямельцы аб уласнай.
Яна сьвяціла зоркай яснай,
Яна гарнула і хіліла,
Бы нейкіх чар нязнаных сіла.
Свая зямля, свая пасада!
Ці ёсьць мацнейшая прынада!.. (XXVI р., 227 стар.).

Ужо даўно ў Міхала злажылася ідэя, што адзіны шлях да збавеньня, гэта — уласная зямля. Асабліва моцна ўскалыхнула яго, „усё ўверх дном перавярнула“ сьмерць старога лясьнічага.

І тут у першы раз Міхала
Вось гэта думка напаткала:
Купіць зямлю, прызбаць свой кут,
Каб з панскіх выпутацца пут,
І там зажыць сабе нанова:
Свая зямля — вось што аснова. (VIII p.).

Гэта думка — аснова ўсёй поэмы. На гэтай аснове мы можам растлумачыць і самы загаловак поэмы: „Новая зямля“ прадстаўляецца перш-на-перш, як уласная зямля.

Няма зямлі сваёй і хаты,
І мусіш гнуцца, як пракляты,
Бо ты ні мяса і ня рыба…

І вось Міхал стаў капіць грошы, патрэбныя для пакупкі зямлі… У канцы канцоў зямля была прыгледжана